Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:19 ]  Злучаныя Штаты часова замарозілі фінансавую дапамогу Сэрбіі


БЯЛГРАД. Злучаныя Штаты часова замарозілі фінансавую дапамогу Сэрбіі ў памеры некалькіх дзясяткаў мільёнаў даляраў. Канчатковая пастанова будзе прынятая дзяржаўным сакратаром ЗША Колінам Паўэлам цягам гэтага тыдню. Сёньня закончыўся тэрмін, які Вашынгтон вызначыў Бялграду для пачатку супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам ААН, якое зьяўляецца ўмовай фінансавай дапамогі Сэрбіі з боку Злучаных Штатаў. Аднак сэрбскія ўлады да гэтага часу не арыштавалі і ня выдалі гаагскаму трыбуналу падазроных у ваенных злачынствах. Прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джындзіч абвінаваціў прэзыдэнта Югаславіі Ваіслава Каштуніцу ў нежаданьні супрацоўнічаць з Міжнародным трыбуналам ААН. На думку Джындзіча, пазыцыя Каштуніцы вядзе да міжнароднай ізаляцыі Югаславіі.
XS
SM
MD
LG