Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:17 ]  Патрыярх Маскоўскі павіншаваў Папу Рымскага з нагоды Вялікадня


(Масква:) Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій другі накіраваў Папу Рымскаму Яну Паўлу другому тэлеграму зь віншаваньнем ў сувязі са сьвятам Уваскрасеньня Хрыстова, якое каталіцкі сьвет адзначае ў гэтую нядзелю. Як паведамляе агентцва Інтэрфакс, Алексій другі таксама пажадаў Папу Рымскаму шчасьлівых гадоў жыцьця. Стан здароўя 81-гадовага Папы Яна Паўла другога прымусіў яго сёлета скараціць праграму свайго ўдзелу ў рытуалах, што праводзіць на Вялікдзень рымска-каталіцкай царква. Патрыярх маскоўскі Аляксій падкрэсьліў, што ягонае пасланьне Папу Рымскаму ня трэба разглядаць як знак паляпшэньня ў в адносінах паміж Рускай праваслаўнай царквой і касьцёлам
XS
SM
MD
LG