Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:48 ]  МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ БЕЛАРУСІ ВЫНЕСЛА ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ГАЗЭЦЕ "НАРОДНАЯ ВОЛЯ" ЗА ПУБЛІКАЦЫЮ МАТЭРЫЯЛУ РАДЫЁ СВАБОДА


МЕНСК. Як "распаўсюджваньне беспадстаўных і галаслоўных сьцьвярджэньняў у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь" расцанілі ў Міністэрстве інфармацыі публікацыю ў нумары газэты за 20 сакавіка матэрыялу "Вялiкае мыцьцё". У ім, у прыватнасьці, гаварылася: "Паколькі беларускія ўлады маюць дачыненьне да гандлю зброяй, паколькі прэзыдэнцкая адміністрацыя прыватызавала найбольш прыбытковую частку беларускай эканомікі, няцяжка зразумець, якія грошы Аляксандр Рыгоравіч хоча ў Аўстрыі адмыць". Міністэрства інфармацыі мяркуе, што "публікацыя ў газэце "Народная воля" не толькі ўводзіць у зман грамадзян Беларусі, але й ганьбіць гонар і годнасць прэзыдэнта". Міністэрства папярэдзіла рэдакцыю аб недапушчальнасьці парушэньня артыкулаў 5 і 32 Закону аб друку. У выпадку паўторнага парушэньня заканадаўства дзейнасьць сродку масавай інфармацыі будзе прыпыненая. Кіраўніцтва рэдакцыі "Народнай волі" і яе юрысты ў гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН заявілі, што маюць намер абскардзіць папярэджаньне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, паколькі гэты артыкул не зьяўляецца рэдакцыйным, а перадрукаваны "Народнай воляй" з іншага сродку масавай інфармацыі - зь інтэрнет-сайту радыё "Свабода".
XS
SM
MD
LG