Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:51 ]  У Пакістан прыляцелі першыя самалёты з гуманітарнай дапамогай ААН для афганскіх уцекачоў


ПАКІСТАН. Ісьлямабад. У Пакістан прыляцелі два першыя самалёты з гуманітарнай дапамогай ААН для афганскіх уцекачоў. Самалёты даставілі ў горад Пэшавар на поўначы Пакістану 100 тон высокакалярыйных харчоў. Далей транспарт мае быць накіраваны ў іншыя месцы згуртаваньня ўцекачоў ля мяжы з Іранам і Туркмэністанам. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў выдзяліць на наступныя шэсьць месяцаў 600 мільёнаў даляраў на закупку харчоў, намётаў і лекаў для 7 500 000 уцекачоў. Пакістанскі міністар у справах уцекачоў Абас Сарфраз Хан сустрэўся сёньня ў Ісьлямабадзе з прадстаўнікамі ААН. Ён заявіў, што ягоная краіна сама ня справіцца з праблемай афганскіх уцекачоў. Афганскія ўцекачы ўжо пакідаюць краіну, баючыся амэрыканскіх атакаў супраць талбаў. ААН лічыць іхную сытуацыю найгоршым гуманітарным крызысам у сьвеце.
XS
SM
MD
LG