Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:45 ]  Над Казахстанам праляцеў ва Ўзбэкістан першы вайсковы транспартны самалёт ЗША


КАЗАХСТАН. Алматы. Казаскія СМІ паведамілі, што над тэрыторыяй Казахстану праляцеў і накіраваўся ва Ўзбэкістан першы вайсковы транспартны самалёт ЗША. Пралёт транспартнага “Геркулеса” стаў магчымы пасьля таго, як у панядзелак прэзыдэнт Назарбаеў дазволіў амэрыканскай авіяцыі скарыстаць паветраную прастору і ў разе неабходнасьці казаскія базы для апэрацыі супраць афганскіх талібаў. Сёньня пытаньне барацьбы зь міжнародным тэрарызмам абмеркаваў са сьпікерам казаскага парлямэнту Туякбаевым амбасадар ЗША ў Казахстане – Лары Напэр. Амбасдар заклікаў сьпікера парлямэнту паскорыць ратыфікацыю міжнароднай канвэнцыі барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG