Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:40 ]  Брытанская пракуратура паведаміла пра арышт у Лёндане альжырскага пілёта, які вучыў чатырох тэрарыстаў


ЛЁНДАН. Брытанская пракуратура паведаміла пра арышт у Лёндане альжырскага пілёта, які вучыў чатырох тэрарыстаў, уцягнутых у атакі супраць ЗША. У часе слуханьняў у справе экстрадыцыі грамадзяніна Альжыру Лотфі Райсі, яму былі выстаўленыя абвінавачаньні ў сувязях з тэрарызмам. Пракуратура паведаміла, што ў 1997-м годзе Райсі атрымаў у ЗША ліцэнзію пілёта і вучыўся пілятажу ў той жа школе, што й тэрарысты, адказныя за атакі 11 верасьня. Адвакат Райсі Рычард Эган заявіў, што ягоны кліент поўнасьцю адкідае абвінавачаньні на свой адрас.
XS
SM
MD
LG