Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:36 ]  ЗША ня будуць удзельнічаць у працы першага сталага Міжнароднага трыбуналу па ваенных злачынствах


НЬЮ-ЁРК. Амэрыканскія прадстаўнікі заяўляюць, што ЗША ня будуць удзельнічаць у працы першага сталага Міжнароднага трыбуналу па ваенных злачынствах і нават могуць адклікаць свой подпіс з адпаведнай дамовы. Дамову аб заснаваньні Міжнароднага трыбуналу падпісаў былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. Аднак цяперашняя адміністрацыі Буша паабяцала не пасылаць дамову ў Сэнат для ратыфікацыі. ЗША асьцерагаюцца, што краіны, якія выступаюць супраць ЗША ў зьнешняй палітыцы, будуць распачынаць у гэтым судзе справы на амэрыканскіх ваенных. Дамова пачне дзеяць, калі яе ратыфікуюць звыш 60 краінаў. ААН разьлічвае, што гэта адбудзецца ўжо ў красавіку.
XS
SM
MD
LG