Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:27 ]  Ізраільскі кабінэт міністраў заяўляе, што Ізраіль зробіць усё, каб цалкам ізаляваць лідэра палестынцаў Ясіра Арафата


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі кабінэт міністраў заяўляе, што Ізраіль зробіць усё, каб цалкам ізаляваць лідэра палестынцаў Ясіра Арафата. Ізраільскія танкі ўвайшлі сёньня раніцай у горад Рамалах на заходнім беразе Ярдану і атачылі штаб-кватэру лідэра палестынцаў Ясіра Арафата. Міністар інфармацыі Палестыны Ясір Рабо паведамляе, што ізраільскія бульдозэры пачалі разбураць агароджу вакол лягеру. У сутыкненьнях з ізраільскімі вайскоўцамі былі параненыя прынамсі 5 палестынцаў. Сёньня ўначы ізраільскі кабінэт абмяркоўваў, якія захады зрабіць у адказ на апошні тэракт палестынца-самагубцы, у выніку якога загінуў 21 ізраілец і звыш ста былі параненыя. Учора Ясір Арафат заявіў, што палестынцы гатовыя пачаць неадкладнае і безумоўнае спыненьне агню з Ізраілем. У чацьвер увечары ў габрэйскім паселішчы на Заходнім беразе Ярдану палестынец забіў чатырох ізраільцаў. Адказнасьць на сабе ўзяла групоўка “Хамаз”.
XS
SM
MD
LG