Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:42 ]  ЗША адклікалі з Югаславіі амэрыканскага дыплямата


ВАШЫНГТОН Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр паведаміў, што ЗША адклікалі з Югаславіі амэрыканскага дыплямата, які быў арыштаваны 14 сакавіка ў Бялградзе і абвінавачаны ў атрыманьні ваенных сакрэтаў. Амэрыканцы не называюць імя дыплямата, аднак раней югаслаўскія ваенныя заяўлялі, што гэта – першы сакратар амбасады ЗША Джон Дэвід Нэйбар. Вашынгтон не каментуе паведамленьні, нібы Нейбар зьяўляецца шэфам рэзыдэнтуры ЦРУ ў Бялградзе. Дыплямат быў арыштаваны ў рэстаране і ў парушэньне дыпляматычнага імунітэту на працягу 17 гадзінаў утрымліваўся для допытаў. Югаслаўскія ваенныя сьцьвярджаюць, што былы віцэ-прэм’ер Мамчыла Перышыч перадаваў Нэйбару сакрэтныя дакумэнты. ЗША адмаўляюць гэта, пазьней югаслаўскі ўрад прынесм прабачэньні за інцыдэнт.
XS
SM
MD
LG