Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:12 ]  Палонных талібаў ня выпусьцяць


ВАШЫНГТОН Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што было б бессэнсоўным выпусьціць захопленых у палон талібаў і баявікоў Аль-Каеды, нават калі іх апраўдае ваенны трыбунал. Рамсфэльд лічыць, што гэтыя людзі, калі будуць выпушчаныя, зноў пачнуць змагацца супраць Амэрыкі. Міністр заявіў, што ЗША маюць усе правы ўтрымліваць палонных да заканчэньня канфлікту. Зараз на ваенна-марской базе ЗША ў Гуантанама ўтрымліваецца звыш 300 талібаў і баявікоў Аль-Каеды з 33 краінаў. Яшчэ 236 знаходзяцца ў палоне ў Афганістане. Рамсфэльд падкрэсліў, што сярод іх ёсьць тэрарысты, якія ўчынілі брутальныя злачынствы
XS
SM
MD
LG