Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:14 ]  Штаб-кватэра кіраўніка Палестынскай аўтаноміі тэрмінова эвакуюецца


РАМАЛАХ (Палестынская аўтаномія). Штаб-кватэра кіраўніка Палестынскай аўтаноміі ў месьце Рамалах – тэрмінова эвакуюецца. Палестынскія ўлады лічаць, што Ізраіль непазьбежна збамбуе штаб-кватэру пасьля ўчорашняга тэракту, калі тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу ў гатэлі места Нэтанія. 20 чалавек загінулі, больш як 100 – параненыя. 30 – у крытычным стане. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Хамас”. Ізраіль усклаў усю адказнасьць за трагэдыю на кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў бакі да неадкладнага замірэньня.
XS
SM
MD
LG