Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:09 ]  Гуманітарная дапамога дастаўленая ў раёны Афганістану, якія пацярпелі ад землятрусу


КАБУЛ. Міжнародныя гуманітарныя арганізацыі здолелі давезьці дапамогу ў цяжкадасяжныя горныя раёны на поўначы Афганістану, якія пацярпелі ад нядаўнага катастрафічнага землятрусу. У апэрацыі бралі ўдзел вайскоўцы ЗША і міратворчага кантынгэнту. Сёньня ў Афганістане – дзень жалобы па ахвярах навалы. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі каля трох тысячаў чалавек. Больш 30 тысячаў засталіся пад голым небам. У правінцыі Баглан цалкам разбураныя шэсьць населеных пунктаў. Усясьветная харчовая праграма ААН пастачыла ў Афганістан 175 тонаў прадуктаў.
XS
SM
MD
LG