Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:07 ]  Арабскія краіны падтрымаюць Ірак у выпадку зьнешняй агрэсіі


БЭЙРУТ. У заключнай дэклярацыі сустрэчы на вышэйшым узроўні Лігі арабскіх краінаў удзельнікі віталі абяцаньне Іраку паважаць незалежнасьць і сувэрэнітэт Кувэйту. Міністар замежных справаў Іраку Наджы Сабры сказаў, што кампраміс адпавядае пазыцыям бакоў і дэманструе ўзаемнае жаданьне ісьці наперад бяз спрэчак. Паводле Сабры, пагадненьне станецца гарантыяй таго, што падзеі 1990 году не паўторацца. У 1990 годзе ірацкае войска ўварвалася ў Кувэйт, а ў наступным годзе міжнародныя сілы пад кіраўніцтвам ЗША вызвалілі краіну. У выніковай дэклярацыі ўдзельнікі сустрэчы ў вярхох выступілі ў падтрымку Багдаду ў выпадку нападу на Ірак і сказалі, што пагроза бясьпецы любой арабскай краіны будзе разглядацца як пагроза нацыянальнай бясьпецы ўсіх арабскіх дзяржаваў.
XS
SM
MD
LG