Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:46 ]  Ліга арабскіх краінаў ухваліла плян блізкаўсходняга разьвязаньня, прапанаваны Савудаўскай Арабіяй


БЭЙРУТ. Сябры Лігі арабскіх краінаў, якія праводзяць у Бэйруце сустрэчу ў вярхох, ухвалілі плян блізкаўсходняга мірнага разьвязаньня, прапанаваны Савудаўскай Арабіяй. Канчатковы тэкст рэзалюцыі яшчэ не зачытаны. Плян Савудаўскай Арабіі прадугледжвае ўнармаваньне стасункаў арабскіх краінаў з Ізраілем ув абмен на вывад ізраільскага войска з акупаваных тэрыторыяў і прызнаньне права палестынскіх уцекачоў вярнуцца на радзіму. Апрача гэтага Ізраіль мусіць пагадзіцца на тое, што Ўсходні Ерусалім стане сталіцай палестынскай дзяржавы. Сёньняшняе – выніковае – паседжаньне, у выніку рознагалосьсяў адносна рэзалюцыі, пачалося са спазьненьнем на тры гадзіны.
XS
SM
MD
LG