Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:40 ]  Прэзыдэнт Югаславіі запярэчыў выдачы Гаагскаму трыбуналу падазроных у ваенных злачынствах


БЯЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца ізноў катэгарычна запярэчыў выдачы Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе асобаў, якіх падазраюць у ваенных злачынствах. Каштуніца паўтарыў крытыку ў бок Трыбуналу ААН, назваўшы яго неаб’ектыўным. Учора ўрад Сэрбіі пастанавіў супрацоўнічаць з Трыбуналам – насуперак думцы прэзыдэнта Югаславіі і пастанове Вярхоўнага суду. 31 сакавіка ЗША мусяць прыняць пастанову пра грашовую дапамогу Сэрбіі. Адна з умоваў гэтай дапамогі – супрацоўніцтва сэрбскіх уладаў з Міжнародным трыбуналам.
XS
SM
MD
LG