Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:07 ]  Паўэл вітаў рашэньне ўраду Сэрбіі супрацоўнічаць з Гаагскім трыбуналам


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл вітаў пастанову ураду Сэрбіі пра выдачу Гаагскаму трыбуналу асобаў, якіх падазраюць у ваенных злачынствах. Паўэл, аднак, заявіў, што Бялград павінен зрабіць больш, калі жадае атрымліваць амэрыканскую фінансавую дапамогу. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца лічыць, што для выдачы трыбуналу ААН грамадзянаў Сэрбіі трэба прыняць адмысловы закон. Кангрэс ЗША заявіў, што Югаславія можа пазбавіцца фінансавай дапамогі ад Злучаных Штатаў на суму 120 мільёнаў даляраў, калі да канца сакавіка не пачне супрацоўнічаць з трыбуналам. Мяркуецца, што ў Сэрбіі хаваюцца некалькі падазроных у ваенных злачынствах. Сярод іх – былы ваенны лідар басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч
XS
SM
MD
LG