Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:56 ]  Энтані Зіні дасягнуў прагрэсу ў пытаньні спыненьня вагню паміж ізраільцамі і палестынцамі


ГРЫНВІЛ (ЗША). Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што высланьнік Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе дасягнуў прагрэсу ў пытаньні ізраільска-палестынскага спыненьня вагню, аднак ён сказаў, што пакуль не зразумела, ці дамова будзе падпісаная хутка. Буш адзначыў, што Энтані Зіні працуе з абодвумі бакамі, каб увасобіць плян распрацаваны дырэктарам ЦРУ Джорджам Тэнэтам. Буш не пракамэнтаваў падзеяў саміту, але сказаў, што галоўная мэта ягонай адміністрацыі дасягнуць мірнага пагадненьня ў рэгіёне незалежна ад таго хто бярэ ўдзел у бэйруцкай сустрэчы ў вярхох.
XS
SM
MD
LG