Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:39 ]  Шэраг краінаў прапанаваў дапамогу Афганістану ў сувязі з землятрусам


КАБУЛ. Шэраг краінаў, сярод якіх Нямеччына, Японія, Турэччына, Індыя і Кітай прапанавалі фінансавую і гуманітарную дапамогу Афганістану, дзе мінулае ночы і сёньня раніцай ізноў адбыліся землятрусы, якія перашкодзілі выратавальным працам, распачатым пасьля двух папярэдніх землятрусаў. Усяго, цягам двух дзён, пакістанскія сэйсмолягі зафіксавалі 96 скалананьняў глебы. Паводле афганскіх афіцыйных асобаў колькасьць ахвяраў складае больш як 2 тысячы чалавек. Паводле каардынатара ААН у справах гуманітарнай дапамогі Афганістану 750 ахвяраў ужо апазнаныя.
XS
SM
MD
LG