Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:06 ]  У справе забойства двух міжнародных назіральнікаў у Гэброне будзе праведзенае сьледства


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ўлады Палестынскае аўтаноміі сказалі, што ў справе забойства двух назіральнікаў міжнароднай групы у месьце Гэброн, на Заходнім беразе Ярдану, будзе праведзенае сьледства. Машына загіблых, з адмысловымі апазнавальнымі знакамі, была абстраляная ўчора ўвечары. Адзін забіты – мужчына – грамадзянін Турэччыны і іншая – жанчына – грамадзянка Швайцарыі. Паводле трэйцяга – ацалелага – назіральніка, вагонь па машыне адкрыў палестынскі паліцыянт. Паводле палестынскіх уладаў, назіральнікаў зьнішчылі ізраільскія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG