Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:17 ]  Новыя землятрусы ў паўночным Афганістане


КАБУЛ. Мінулай ноччу і раніцай у паўночным Афганістане ізноў адбыліся землятрусы, якія перашкодзілі выратавальным працам, распачатым пасьля двух папярэдніх землятрусаў. Сэйсмалягічны цэнтар у Пакістане паведаміў, што гэтым разам найбольшы штуршок склаў 5.5 пункты паводле шкалы Рыхтара, а найбольшы штуршок, у 6 пунктаў, быў у панядзелак. Усяго ж, цягам двух дзён, пакістанскія сэйсмолягі зафіксавалі 96 скалананьняў глебы. Паводле афганскіх афіцыйных асобаў колькасьць ахвяраў складае больш як 2 тысячы чалавек. Паводле каардынатара ААН у справах гуманітарнай дапамогі Афганістану 750 ахвяраў ужо апазнаныя.
XS
SM
MD
LG