Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:16 ]  Прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Францыі наведалі месца трагэдыі ў Нантэры


НАНТЭР (Францыя) Кандыдаты ў прэзыдэнты Францыі сказалі, што іх шакавалі стрэлы ў муніцыпалітэце парыжскага прымесьця Нантэр. 8 сяброў муніцыпалітэту былі забітыя і блізу 30 параненыя, калі невядомы пачаў страляніну. Злачынца, які паводле сьведкаў, быў узброены двума аўтаматамі і пісталетам, затрыманы. Вядзецца сьледства. Прэм’ер-міністар Францыі і кандыдат у прэзыдэнты Ліанэль Жаспэн, які наведаў месца злачынства, ахарактарызаваў яго як “жахлівую трагэдыю”. Прэзыдэнт краіны Жак Шырак сустрэўся з крэўнымі ахвяраў. Шырак і Жаспэн паабяцалі, што ў выпадку абраньня іх на новы прэзыдэнцкі тэрмін, злачынца будзе сур’ёзна пакараны.
XS
SM
MD
LG