Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:12 ]  Прапанаваныя зьмены ў канстытуцыю Босьніі


САРАЕВА. Прадстаўнікі асноўных палітычных партыяў Босьніі пастанавілі ўнесьці зьмены ў канстытуцыю краіны, якія б гарантавалі роўныя правы басьнійскім харватам, мусульманам і сэрбам. Пасьля вайны 1992-95 гадоў краіна Босьнія і Гэрцагавіна складаецца з двух фактычна незалежных утварэньняў – Мусульманска-Харвацкай Фэдэрацыі і Рэспублікі Србскай. Новыя зьмены ў басьнійскай канстытуцыі закліканыя згладзіць падзелы паводле этнічных прыкметаў у палітычным жыцьці краіны. Пагадненьне набудзе моцу, калі яго ратыфікуе адзіны парлямант Босьніі. Дакладная дата галасаваньня пакуль ня вызначаная.
XS
SM
MD
LG