Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  Эўракамісія думае падвысіць тарыфы на імпарт сталі


БРУСЭЛЬ. Эўракамісія сёньня абмяркуе пытаньне павышэньня тарыфаў на імпарт сталі ў адказ на дзеяньні ЗША. Як чакаецца, тарыфы будуць падвышаныя ад цяперашніх 15% да 26%. Нядаўна ЗША падвысілі да 30% тарыфы на імпарт сталі з Эўропы, Азіі ды Лацінскай Аэрыкі з мэтай абараніць сваю сталеліцейную прамысловасьць, якая перажывае крызыс. Эўропа вымушаная ў адказ абараніць свой рынак ад наплыву таннай сталі, якая раней трапляла на амэрыканскі рынак. Рашэньне Эўракамісіі не закране Расею, Украіну і Казахстан – паколькі гэтыя краіны маюць асобныя пагадненьні з Эўразьвязам, якія вызначаюць квоты і тарыфы на імпарт сталі.
XS
SM
MD
LG