Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Парлямэнт Чарнагорыі пачне абмеркаваньне дамовы аб стварэньні новага саюзу між Сэрбіяй і Чарнагорыяй


ПАДГОРЫЦА. Парлямэнт Чарнагорыі сёньня павінен пачаць абмеркаваньне дамовы аб стварэньні новага саюзу паміж Сэрбіяй і Чарнагорыяй. Дыскусія павінна была пачацца ўчора, але была перанесеная на просьбу апазыцыйнай Сацыялістычнай народнай партыі, якая папрасіла яшчэ дзень, каб лепш падрыхтавацца да дэбатаў. Пагадненьне, падпісанае ў Бялградзе пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, прадугледжвае стварэньне на месцы югаслаўскай фэдэрацыі новай дзяржавы – Сэрбіі і Чарнагорыі. Паўнамоцтвы рэспублік у гэтай дзяржаве будуць істотна пашыраныя. Дамова падпісаная на тры гады, за якія кіраўніцтва Чарнагорыі забавязалася не праводзіць рэфэрэндум аб незалежнасьці рэспублікі. Учора прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч заявіў, што Сэрбія і Чарнагорыя маюць лепшыя шанцы далучыцца да Эўразьвязу як адзіная краіна. Партыя “Лібэральны альянс”, якая выступае за поўную незалежнасьць Чарнагорыі, заявіла, што яе прадстаўнікі ў парлямэнце не падтрымаюць пагадненьне.
XS
SM
MD
LG