Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:27 ]  Арафат заявіў, што ён вырашыў ня ехаць у Бэйрут для ўдзелу ў саміце арабскіх дзяржаваў


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідэр Ясір Арафат заявіў, што ён вырашыў ня ехаць сёньня ў Бэйрут для ўдзелу ў саміце арабскіх дзяржаваў, нават калі Ізраіль дасьць яму дазвол на выезд. Кабінэт міністраў палестынскай аўтаноміі паведаміў, што Арафат не паедзе на сустрэчу з-за нязгоды з ізраільскімі ўмовамі і з-за таго, што Ізраіль можа ня даць Арафату вярнуцца назад на палестынскія тэрыторыі. Арафат зьвернецца да ўдзельнікаў саміту празь відэасувязь са сваёй штаб-кватэры ў Рамале. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон учора заявіў, што каб паехаць у Бэйрут, Арафат мусіць абвесьціць спыненьне агню і стрымаць тэрарыстычныя акты. Эўрапейскі зьвяз, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікалі Ізраіль дазволіць Арафату пакінуць сваю рэзыдэнцыю ў Рамале, дзе ён блякаваны чацьверты месяц ізраільскімі войскамі. На саміце ў Бэйруце лідэры арабскіх краінаў, як чакаецца, абмяркуюць мірную прапанову Савудаўскай Арабіі, якая заклікае Ізраіль пакінуць акупаваныя палестынскія тэрыторыі ў абмен на мір.
XS
SM
MD
LG