Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:49 ]  Парлямэнт Чарнагорыі абмяркуе пагадненьне аб стварэньні новага саюзу Сэрбіі і Чарнагорыі


ПАДГОРЫЦА Парлямэнт Чарнагорыі сёньня павінен абмеркаваць пагадненьне аб стварэньні новага саюзу паміж Сэрбіяй і Чарнагорыяй. Пагадненьне, падпісанае тры дні таму ў Бялградзе пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, прадугледжвае стварэньне на месцы югаслаўскай федэрацыі новай дзяржавы Сэрбіі і Чарнагорыі. Паўнамоцтвы рэспублік у гэтай дзяржаве будуць істотна пашыраныя. Дамова падпісаная на тры гады, за якія кіраўніцтва Чарнагорыі забавязалася не праводзіць рэферэндум аб незалежнасьці рэспублікі. Партыя “Лібэральны альянс”, якая выступае за поўную незалежнасьць Чарнагорыі, заявіла, што яе прадстаўнікі з парлямэнце не падтрымаюць пагадненьне. На мінулым тыдні “Альянс” выйшаў з кіруючай кааліцыі, у выніку чаго ўрад цяпер ня мае ў парлямэнце большасьці.
XS
SM
MD
LG