Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:45 ]  Прадстаўнік МУСу Кыргыстану заяўляе, што дэманстранты справакавалі страляніну


БІШКЕК. Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Кыргыстану Дуйшабаеў заявіў, што міліцыя не адкрывала вагню першай у часе нядаўнай дэманстрацыі ў Джалал-Абадзкай вобласьці, дзе пяцёра маніфэстантаў памерлі ад ран. Дуйшабаеў сказаў, што міліцыя адкрыла вагонь толькі пасьля таго, як яго адкрыў нехта з дэманстрантаў. Некалькі тысячаў удзельнікаў акцыі патрабавалі вызваліць дэпутата парляманту Азімбэка Бэкназарава, які быў зьняволены паводле абвінавачаньня ў злоўжываньні ўладай. Прыхільнікі Бэкназарава лічаць, што ён быў зьняволены за крытыку ўладаў. Пасьля сутычак дэманстрантаў з міліцыяй Бэкназараў быў вызвалены.
XS
SM
MD
LG