Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:17 ]  ЗША накіроўваюць у Афганістан цяжкія бамбавікі А-10


КАБУЛ. ЗША накіроўваюць у Афганістан цяжкія бамбавікі А-10 для ўдзелу ў апэрацыях супраць талібаў і аль-кайдаўцаў. 10 гэтых самалетаў ужо прыбылі на авіябазу Баграм пад пад Кабулам. Сюды ж прыбыла і першая група са ста брытанскіх вайскоўцаў. Да сярэдзіны красавіка брытанскі вайсковы кантынгэнт у Афганістане складзе 1700 жаўнераў. Брытанія накіроўвае свае войскі ў Афганістане па просьбе ЗША. Чакаецца, што талібы і сябры Аль-Каеды адновяць баявыя дзеяньні на Ўсходзе Афганістану, калі з гор сыйдзе сьнег.
XS
SM
MD
LG