Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:15 ]  Арабскія краіны імкнуцца да міру, але ня коштам капітуляцыі


БЭЙРУТ. Галоўная тэма сустрэчы ў вярхох Лігі арабскіх краінаў, што пачынаецца ў сераду ў ліванскай сталіцы – плян мірнага разьвязаньня ізраільска-палестынскага канфлікту, які прапанаваны Савудаўскай Арабіяй. Ён прадугледжвае прызнаньне арбскімі дзяржавамі Ізраілю ў абмен на поўны вывад ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў. Міністры замежных справаў арабскіх краінаў, што сабраліся напярэдадні сустрэчы ў Бэйруце, заявілі, што імкнуцца да міру на Блізкім Усходзе, але ня коштам капітуляцыі. Кіраўнік МЗС Лівану Махмуд Гамуд сказаў, што арабскі сьвет ня пойдзе на саступкі, якія парушаюць законныя правы палестынцаў.
XS
SM
MD
LG