Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:09 ]  Ізраільскія танкі ўвайшлі ў Паласу Газа і на Заходні Бераг Ярдану


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія танкі ўвайшлі сёньня ў раён Бэт Лехема на Заходнім Беразе Ярдану і на тэрыторыю лягеру палестынскіх уцекачоў Рафах на поўдні Паласы Газа. Адзін палестынец забіты, трое параненыя. Учора безпасьпяхова скончылася чарговая сустрэча прадстаўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі, якая мела на мэце дасягнуць пагадненьне пра спыненьне вагню. Сёньня перамовы працягнуцца пры ўдзеле амэрыканскага адмысловага высланьніка Энтані Зіні. Заўтра ўрад Ізраілю вырашыць, ці дазваляць палестынскаму лідэру Арафату ўзяць удзел у паседжаньні Лігі арабскіх дзяржаваў, якое ў сераду пачынаецца ў Бэйруце. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Чэйні заклікаў Ізраіль даць такі дазвол. Аднак прэм’ер-міністар Ізраілю Шарон заявіў, што Арафату будзе дазволена паехаць у Бэйрут, толькі калі папярэдне будзе дасягнутае пагадненьне пра спыненьне вагню.
XS
SM
MD
LG