Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:03 ]  Малдаўская апазыцыя лічыць зьнікненьне Кабракова вяртаньнем да часоў сталіншчыны


КІШАНЁЎ. Апазыцыя ў Малдове заяўляе, што зьнікненьне аднаго зь яе лідэраў ёсьць вяртаньне да рэпрэсыяў сталінскіх часоў. У мінулы чацьвер зьнік кіраўнік апазыцыйнай дэмакратычнай народнай партыі Ўлад Кабракоў. Яго мейсцазнаходжаньне дагэтуль невядомае. Прэзыдэнт Малдовы назваў абвінавачваньні апазыцыі палітычным выбрыкам і заявіў, што апазыцыянэры імкнуцца падарваць стабільнасьць у краіне. Дэмакратычная народная партыя зьяўляецца адным з арганізатараў масавых акцыяў пратэсту супраць малдоўскага ўраду камуністаў.
XS
SM
MD
LG