Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:55 ]  Кіраўнік міратворцаў у Афганістане -- за працяг тэрміну знаходжаньня кантынгэнту ў краіне


КАБУЛ. Кіраўнік міратворчага кантынгэнту Злучаных Штатаў у Афганістане генерал Мак-Кол выказаўся сёньня за працяг тэрміну знаходжаньня міратворцаў. Зараз мяркуецца, што міжнародныя сілы пакінуць краіну 15 чэрвеня, калі будзе скліканая Лоя Джырга – рада старэйшынаў Афганістану, якая мусіць вырашыць палітычны лёс краіны. За працяг знаходжаньня міратворцаў неаднаразова выказваўся кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Гамід Карзай. На ягоную думку, міратворцы мусяць быць разьмешчаныя ня толькі ў Кабуле, як зараз, але і за яго межамі.
XS
SM
MD
LG