Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:18 ]  ЗША маюць намер дамагацца больш маштабнага пашырэньня НАТА


БУХАРЭСТ. ЗША маюць намер дамагацца як мага больш маштабнага пашырэньня НАТА на будучым саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу, які адбудзецца ў лістападзе ў Празе. Пра гэта заявіў сёньня намесьнік дзяржсакератара ЗША Рычард Армітэдж у часе перамоваў зь міністрам замежных справаў Румыніі Настасе. У румынскай сталіцы сёньня праходзіць нарада кіраўнікоў урадаў краінаў, якія імкнуцца стаць сябрамі НАТА, сярод іх – краіны Балтыі, Макэдонія і Альбанія.
XS
SM
MD
LG