Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:38 ]  ЗША выступаюць за дазвол Арафату ўзяць удзел у сустрэчы ў вярхох у Бэйруце


ЕРУСАЛІМ. У справе гарантыяў міру на Блізкім Усходзе увага сканцэнтравалася на пытаньні ці дазволіць Ізраіль палестынскаму лідару Ясіру Арафату наведаць сустрэчу ў вярхох Лігі Арабскіх краінаў, якая ў гэтым тыдні пройдзе ў Бэйруце. Палестынскі міністар міжнародных справаў Набіл Шаат лічыць, што шанцы Арафата тут ня больш 10%. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні сказаў, штіо Вашынгтон лічыць удзел Арафата ў гэтай сустрэчы карысным. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сказаў, што Арафат ня будзе выпушчаны з Заходняга Берагу, калі ён не пачне актыўную барацьбу супраць тэрарызму. Тым часам высланьнік Злучаных Штатаў Энтані Зіні распачаў новы раўнд перамоваў паміж ізраільскай і палестынскай службамі бясьпекі.
XS
SM
MD
LG