Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:28 ]  Талібан і Аль-Кайда плянуюць новыя напады на вайскоўцаў ЗША ў Афганістане


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дзік Чэйні сказаў, што Талібан і Аль-Кайда плянуюць новае згуртаваньне сілаў пасьля надаўнай наземнай антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Паводле Чэйні, разьведдадзеныя паказваюць на тое, што на аддзелы ЗША плянуюцца новыя напады. Ваенны прадстаўнік ЗША на авіябазе ў Баграму сказаў, што вайскоўцы Злучаных Штатаў рыхтуюцца да новых апэрацыяў. Тым часам у Лёндане, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што міжнародныя сілы бясьпекі ў Афганістане застануцца пад брытанскім кіраўніцтвам да пачатку травеня. Раней плянавалася, што ў красавіку кіраўніцтва возьме на сябе Турэччына, аднак, паводле Стро, Лёндан пакуль што ня ўпэўнены, што Анкара гатовая гэта зрабіць.
XS
SM
MD
LG