Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:09 ]  Вялікая Брытанія пакуль ня мае каму перадаць кіраўніцтва міжнародным кантынгэнтам у Афганістане


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што міжнародныя сілы бясьпекі ў Афганістане застануцца пад брытанскім кіраўніцтвам да пачатку травеня. Раней плянавалася, што ў красавіку кіраўніцтва возьме на сябе Турэччына, аднак, паводле Стро, Лёндан пакуль што ня ўпэўнены, што Анкара гатовая гэта зрабіць. Турэччына чакае фінансавай кампэнсацыі ейнага ўдзелу ў апэрацыях у Афганістане. Ніякая іншая краіна, якая магла б пераняць ад Вялікай Брытаніі кіраўніцтва міжнароднымі сіламі, пакуль не названая.
XS
SM
MD
LG