Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:39 ]  Прэм’ер-міністар Ізраілю хоча паехаць на сустрэчу Лігі арабскіх краінаў


ЕРУСАЛІМ. Намаганьні ў справе міру на Блізкім Усходзе працягваюцца ў той час, як колькасьць ахвяраў ізраільска-палестынскага канфлікту расьце. Сёньня высланьнік Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зіні правядзе новы раўнд перамоваў з прадстаўнікамі ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі ў пытаньні спыненьня вагню. Прарыў у перамовах азначаў бы, што ў гэтым тыдні ў Эгіпце віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні сустрэнецца з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам. Але і Чэйні і прэзыдэнт ЗША Буш цьвердзяць, што намаганьні Арафата спыніць гвалт недастатковыя. Тым часам прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон у часе сустрэчы з Чэйні выказаў жаданьне паехаць на сустрэчу ў вярхох Лігі Арабскіх краінаў у Бэйруце, на што Гэнэральны сакратар Лігі Амр Муса ўжо даў жорсткі адказ.
XS
SM
MD
LG