Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:23 ]  Высланьнік ЗША правядзе новы раўнд перамоваў паміж службамі бясьпекі Ізраілю і палестынцаў


ЕРУСАЛІМ. Сёньня высланьнік Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зіні правядзе новы раўнд перамоваў з прадстаўнікамі ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі ў пытаньні спыненьня вагню. Прарыў у перамовах азначаў бы, што ў гэтым тыдні ў Эгіпце віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні сустрэнецца з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам. Аднак сёньня ў Пэру прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што кіраўнік Палестынскае аўтаноміі не ўжывае ўсіх належных захадаў, каб спыніць напады палестынцаў на ізраільцаў, а сустрэча паміж Чэйні і Арафатам магчымая толькі тады, калі Арафат зацугляе тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG