Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:18 ]  ЗША ня вераць Арафату


ЛІМА. Паводле прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша, Злучаныя Штаты ня вераць, што палестынскі лідэр Ясір Арафат робіць усё магчымае, каб спыніць тэрарыстычныя напады супраць Ізраілю. Выступаючы ў рамках свайго візыту ў Пэру, Буш сказаў, што віцэ-прэзыдэнт Дык Чэйні ня вернецца на Блізкі Ўсход для перамоваў з Арафатам, пакуль той не ўжыве захадаў для стрыманьня антыізраільскага гвалту. Тым часам адмысловы амэрыканскі пасланец Энтані Зыні плянуе працягнуць перамовы з прадстаўнікамі Ізраілю і палестынцаў з мэтай спыненьня канфлікту, які цягнецца ўжо 18 месяцаў.
XS
SM
MD
LG