Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:41 ]  Прэзыдэнт ЗША накіраваўся ў Пэру


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пакінуў сёньня Мексіку, дзе праходзіла канфэрэнцыя ААН у справах разьвіцьця, і накіраваўся ў Пэру на перамовы ў справе барацьбы з тэрарызмам і гандлем наркотыкамі. Буш мае намер таксама наведаць іншыя краіны Ляцінскай Амэрыкі – Калюмбію, Балівію й Эквадор. Перамовы ў Пэру будуць праходзіць ва ўмовах выключных мераў бясьпекі пасьля таго, як раней на гэтым тыдні каля амбасады ЗША ў Ліме адбыўся выбух, у выніку якога загінулі дзевяць пэруанцаў. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за выбух. Буш заявіў, што гэты акт гвалту не спыніць ягоны візыт у Пэру
XS
SM
MD
LG