Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:56 ]  Сэрбскі прэм’ер зьбіраецца разарваць адносіны зь югаслаўскім прэзыдэнтам


(БЕЛГРАД) Прэмьер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч мае намер разарваць усе сувязі з прэзыдэнтам Югаславіі Ваіславам Каштуніцам з-за ягонай адмовы звольніць шэфа ваеннай выведкі, -- паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік сэрбскага ўраду. Джынджыч патрабаваў, каб Каштуніца звольніў кіраўніка выведкі Аляксандра Томіча пасьля таго, як той загадаў арыштаваць віцэ-прэмьера Мамчылу Перышыча па абвінавачаньні ў шпіянажы. Перышыч, які быў вызвалены праз два дні, падаў у адстаўку. Сёньня міністар юстыцыі Сэрбіі Уладан Баціч у інтэрвію АР абвінаваціў Каштуніцу ў “пратэкцыянізме да блізкіх сяброў” былога югаслаўскага прэзыдэнтам Мілошавічам, маючы на ўвазе генэрала Баціча
XS
SM
MD
LG