Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:26 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША можа сустрэцца з Арафатам


МАНТЭРЭЙ (МЭКСЫКА). Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш выказаў меркаваньне, што сустрэча паміж віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дыкам Чэйні і палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам можа адбыцца, аднак толькі ў тым выпадку, калі Арафату ўдасца стрымаць антыізраільскія гвалтоўныя дзеяньні. Паводле Буша, адмысловы пасланец ЗША на Блізкім Усходзе Энтані Зыні, які спрабуе прывесьці Ізраіль і палестынцаў да замірэньня, ацэніць, ці выказаў Арафат умовы для сустрэчы з Чэйні. Падчас свайго 10-дзённага візыту на Блізкі Ўсход Чэйні адмовіўся сустрэцца з Арафатам. Тым часам ўчора на Заходнім Беразе адбыўся трэці самагубчы тэрарыстычны акт, учынены палестынцамі за апошнія тры дні.
XS
SM
MD
LG