Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:25 ]  У Мэксыцы прынятае «Мантэрэйскае пагадненьне»


МАНТЭРЭЙ (МЭКСЫКА). Кіраўнікі багатых і бедных краінаў сьвету выступілі з супольным заклікам аб пашырэньні дапамогі і інвэстыцыяў у краінах разьвіцьця. Больш за 50 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў прынялі ўчора гэтак званае «Мантэрэйскае пагадненьне» ў апошні дзень канфэрэнцыі ААН у пытаньнях фінансаваньня краінаў разьвіцьця, якая адбывалася ў мэксыканскім горадзе Мантэрэй. У дакумэнце абяцаецца павышэньне фінансавай дапамогі тым бедным краінам, якія прымаюць прынцыпы дэмакратычнага ўрадаваньня і рынкавай эканомікі. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў багатыя краіны павялічыць штогадовую дапамогу бедным краінам ад 50 да 100 мільёнаў даляраў, каб да 2015 году скараціць напалову колькасьць людзей у сьвеце, якія жывуць ва ўмовах скрайняй беднасьці.
XS
SM
MD
LG