Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:24 ]  «Радыё Разам» пачало перадачы на Блізкі Ўсход


ВАШЫНГТОН. Пачала сваю працу ў эфіры фінансаваная Злучанымі Штатамі радыёстанцыя, якая перадае на арабскай мове для слухачоў на Блізкім Усходзе. Блізкаўсходняя Радыёсетка, называная таксама «Радыё Саўа», што па-арабску значыць «разам», працуе ў структуры радыёстанцыі «Голас Амэрыкі» і будзе гучаць у эфіры 24 гадзіны штодня сем дзён на тыдзень. Радыёстанцыя будзе перадаваць на пяці рэгіянальных дыялектах арабскай мовы ў дыяпазоне сярэдніх хваляў і на FM, а таксама праз Інтэрнэт і праз сатэлітныя каналы сувязі. Яе перадачы прызначаюцца слухачам у Ярданіі, Палестыне, Эгіпце, Іраку, Судане і краінах Пэрсыдзкай Затокі.
XS
SM
MD
LG