Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:23 ]  «Жалезная Лэдзі» больш ня будзе выступаць публічна


ЛЁНДАН. Былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр за апошнія месяцы перажыла некалькі мікраінсультаў і больш ніколі ня будзе выступаць публічна. Прадстаўнік 76-гадовай Тэтчэр паведаміў, што на патрабаваньне дактароў яна адмяніла ўсе свае заплянаваныя выступы. Дачка бакалейніка Маргарэт Тэтчэр у 1979 годзе стала першай у гісторыі Брытаніі жанчынай-прэм’ерам і займала гэты пост 11 гадоў. За сваю непахісную правакансэрватыўную пазыцыю Маргарэт Тэтчэр была называная «Жалезная Лэдзі».
XS
SM
MD
LG