Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:59 ]  Прадстаўнік МЗС Расеі прыбыў у штаб-кватэру НАТО


(БРУСЭЛЬ) Намесьнік міністра замежных справаў расеі Яўгені Гусараў сустрэўся сёньня з афіцыйнымі прадстаўнікамі НАТО ў справе разьвіцьця сувязяў Расеі і Паўночна-Атлянтычнага Альянсу. Бакі дамовіліся не рабіць ніякіх заяваў для прэсы наконт перамоваў. Чакаецца, што галоўная ўвага на іх будзе прысьвечаная падрыхтоўцы сустрэчы, на якой Расея магла б атрымаць мейсца на роўных побач з 19-ю краінамі НАТО. Плянуецца, што Гусараў сустрэнецца з памочнікам у палітычных справах генэральнага сакратара НАТО Гюнтэрам Альтэнбургам.
XS
SM
MD
LG