Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:17 ]  Праваабаронцы заклікаюць Акаева пакараць вінаватых у гібелі дэманстрантаў


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Хьюмэн райтс Уотч заклікала прэзыдэнта Кыргызтану Аскара Акаева стварыць незалежную сьледчую камісію ў справе забойства пяці дэманстрантаў падчас маніфэстацыі, што адбылася на пачатку гэтага тыдня. У лісьце на імя Акаева выказваецца спадзяваньне на справядлівае пакараньне вінаватых у безпадстаўным і неадэкватным ўжываньні сілы, якое прывяло да сьмерці людзей. Як паведамлялася, прынамсі 5 чалавек загінулі 17 сакавіка падчас дэманстрацыі апазыцыі з патрабаваньнемі вызваліць з турмы былога акружнога пракурора Азымбека Бекназарава. Апазыцыя лічыць, што ён быў арыштаваны за крытыку ўладаў. Бекназараў быў вызвалены ўмоўна два дні таму
XS
SM
MD
LG