Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:44 ]  Ізраль пераваў перамовы з Палестынскай Аўтаноміяй


ЕРУСАЛІМ. Ізраль пераваў перамовы з Палестынскай Аўтаноміяй пасьля чарговага тэракту ў цэнтры Ерусаліму. Паводле апошніх дадзеных тры ізраільцы і сам тэрарыст загінулі. Больш 60-ці асобаў былі параненыя. Ізраільскі ўрад абвінаваціў палестынскага лідара Ясіра Арафата ў няздольнасьці кантраляваць антыізраільскіх ваяўнікоў, а прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў высланьніку Злучаных Штатаў Энтані Зіні, што мір з палестынцамі ня можа быць аднабаковым. Арафат зганіў бамбаваньне, адказнасьць за якое ўзяла на сябе “Брыгада пакутнікаў Аль-Аксы” – узброенае крыло руху Арафата “Фатах”. ЗША заявілі, што занясуць “Брыгаду пакутнікаў Аль-Аксы” ў сьпіс замежных тэрарыстычных арганізацыяў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што ён расчараваны спробамі Арафата спыніць атакі супраць ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG