Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:43 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што не зьбіраецца касаваць свой візыт у Пэру


МАНТЭРЭЙ (Мексыка). Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што не зьбіраецца касаваць свой візыт у Пэру, дзе ў выніку выбуху аўтамабіля каля пасольства Злучаных Штатаў у Ліме, загінулі 9 чалавек і больш як 30 былі параненыя. Візыт Буша ў Пэру пачнецца заўтра. Адказнасьці за тэракт ля пасольства пакуль што ня ўзяў на сябе ніхто, але ЗША мяркуюць, што выбух – справа рук ультралевых паўстанцаў-мааістаў з групоўкі “Зіхоткі шлях”. Паўстанцы адмаўляюць сваю датычнасьць да тэракту. Пэруанскія ўлады лічаць, што выбух быў прымеркаваны да візыту Буша. Прэзыдэнт Пэру Аляхандра Таледа заявіў, што не дапусьціць новага выбуху тэрору ў краіне.
XS
SM
MD
LG