Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:40 ]  Прэзыдэнт ЗША папрасіў дадаткова 27 мільярдаў даляраў на барацьбу з тэрарызмам


ЭЛЬ-ПАСА (Штат Тэхас ЗША). Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш зьвярнуўся да Кангрэсу з просьбай выдаткаваць 27 мільярдаў даляраў дадаткова на барацьбу з тэрарызмам. Неўзабаве пасьля трагічных падзеяў 11 верасьня заканадаўцы ЗША пастанавілі даць на гэтыя мэты 40 мільярдаў даляраў. Мяркуецца, што з дадатковых сродкаў 14 мільярдаў пойдуць на фінансаваньне ваеннай апэрацыі ў Афганістане. Рэшта будзе затрачаная на пераадоленьне наступстваў тэрарыстычных актаў у Ню-Ёрку, узмацненьне бясьпекі ў аэрапортах і ахову межаў ЗША. Апрача гэтага, будзе павялічаная дапамога замежным краінам у справе барацьбы з тэрарызмам. 250 мільёнаў даляраў плянуецца выдаткаваць на пасьляваеннае аднаўленьне Афганістану.
XS
SM
MD
LG